Расійская авіяцыйная групоўка ў Сірыі працягне наносіць удары па аб'ектах тэрарыстаў, заявіў сёння намеснік міністра абароны Расіі — статс-сакратар Мікалай Панкоў.

«Дасягнуты пэўныя станоўчыя вынікі. З'явіўся рэальны шанц пакласці канец шматгадоваму процістаянню і гвалту. Аднак пра перамогу над тэрарызмам гаварыць пакуль рана. Расійская авіягрупа мае задачу працягнуць нанясенне ўдараў па аб'ектах тэрарыстаў», — сказаў Мікалай Панкоў на ўрачыстым мерапрыемстве ў сувязі з выкананнем расійскімі ваеннымі задач на тэрыторыі Сірыі.

Ён нагадаў, што перамір'е, дзеючае ў краіне з 27 лютага, не распаўсюджваецца на баевікоў «Ісламскай дзяржавы», «Джэбхат ан-нусры» і іншых груповак, прызнаных Саветам Бяспекі ААН тэрарыстычнымі.

Мікалай Панкоў таксама паведаміў, што баявая работа расійскіх лётчыкаў і падраздзяленняў забеспячэння ў Сірыі дала магчымасць «сарваць планы тэрарыстаў па экспансіі ў новыя рэгіёны, у тым ліку ў Расію». Пры гэтым ён адзначыў, што «за кошт нанясення істотнага ўрону тэрарыстам удалося актывізаваць наступы груповах урадавых войскаў Сірыйскай Арабскай Рэспублікі і вызваліць больш як 200 населеных пунктаў».

Нагадаем, учора прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін загадаў пачаць вывад асноўных войскаў з Сірыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?