Праект «Паўднёвая магістраль» плануюць рэалізаваць у Кастрычніцкім раёне Мінска да 2020 года.

citydog.by

citydog.by

Як паведаміў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Міхаіл Шайко, у рамках гэтага праекта збіраюцца пабудаваць зручную транспартную магістраль ад вул. Дзянісаўскай аж да трэцяга перспектыўнага транспартнага кальца ў раёне Лошыцы. Так званая Паўднёвая магістраль працягнецца ўздоўж чыгункі. Яе будаўніцтва павінна істотна знізіць нагрузку на іншыя транспартныя артэрыі горада.

Пры гэтым Шайко адзначыў, што ўжо цяпер пачалася рэалізацыя маёмасных правоў жыхароў дамоў, якія маюць намер знесці, каб вызваліць месца для будучай дарогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?