Беларуская кампанія «Франдэса», якая займаецца распрацоўкай і вытворчасцю хімічных сродкаў абароны раслін, вывела з Беларусі праз афшор каля $45 млн, паведаміў сёння журналістам старшыня КДБ Валерый Вакульчык.

«Выкарыстоўваўся афшорны механізм фармавання кошту на імпартаваную сыравіну. З 2008 года гэта дазволіла неабгрунтавана вывесці з Беларусі і ўтаіць ад падаткаабкладання каля $45 млн. Па асобных найменнях перавышэнне коштаў замежных вытворцаў складала да 200%», — распавёў Вакульчык.

Старшыня КДБ растлумачыў, што ў студзені 2016 года камітэт распачаў сем крымінальных спраў па ч.2 арт.243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры), а таксама па ч.3 арт.233 КК (незаконнае прадпрымальніцтва) у дачыненні да заснавальнікаў і службовых асоб «Франдэсы» і некаторых іншых суб'ектаў гаспадарання, звязаных з кампаніяй.

«Праведзена больш за 80 ператрусаў. Канфіскавана фінансавая дакументацыя, пячаткі і штампы падстаўных фірмаў, больш за $1,7 млн гатоўкай. Арыштаваная маёмасць фігурантаў крымінальных спраў на агульную суму каля $5 млн», — дадаў кіраўнік КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?