Сацыяльная сетка Instagram змяніла парадак паказу фатаздымкаў, адмовіўшыся ад храналагічнасці. Цяпер фотаздымкі ў стужцы адлюстроўваюцца сыходзячы з пераваг карыстальніка.

«Ваша стужка будзе арганізавана такім чынам, каб у ёй у першую чаргу адлюстроўваліся тыя моманты, якія, як нам здаецца, найбольш актуальныя для вас», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

У Instagram-е патлумачылі, што ў сённяшніх умовах карыстальнікі ўсё адно прапускаюць 70% кантэнту. Такім чынам, Instagram сам будзе вызначаць што цікава для асобнага чалавека, а што — не.

Падобным чынам допісы адлюстроўваюцца і ў фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?