Скандал, героямі якога сталі бізнэсовец Андрэй Герашчанка, ягоная былая жонка Ілона Герашчанка і новая жонка Люся Лушчык, не толькі не сціхае, а яшчэ і набірае абароты.

Люцыя Лушчык

Люцыя Лушчык

Нагадаем, што разам са сваім новым мужам, бізнэсоўцам Андрэем Герашчанкам, Лушчык даволі непрыгожа змагаецца за ягоную дачку.

Ілона Герашчанка

Ілона Герашчанка

Як сцвярджае мама гэтай дзяўчынкі, Ілона Герашчанка, яе абмяжоўваюць у магчымасцях бачыцца з дачкой. Больш за тое, Лушчык спрабавала дыскрэдытаваць Ілону ў прысутнасці дзяўчынкі, пра што сведчыла відэа, якое выклала ў сеціва Герашчанка.

Таксама Герашчанка стварыла інтэрнет-петыцыю, пад якой пакінулі подпісы больш за 9 тысяч чалавек. У петыцыі яна спадзявалася, што справа набярэ розгалас і гэта дапаможа вярнуць дачку. Праўда, Вярхоўны суд Беларусі разглядаў справу і пакінуў дачку з бацькам.

Цяпер да скандалу далучылася і папулярная расейская блогерка-тысячніца Алена Міро.

Блог Міро уваходзіць у лік самых папулярных у Рунэце.

Блог Міро уваходзіць у лік самых папулярных у Рунэце.

У яе блогу за чатыры дні выйшла ажно два допісы, прысвечаныя гэтай гісторыі. У іх блогерка пляжыць Лушчык, называючы тую «калгасніцай» і «сцярвяцінай», заклікае падпісаць яшчэ адну петыцыю, скіраваную да Рыгора Кісяля, кіраўніка АНТ. Петыцыя патрабуе звальнення Лушчык «за амаральныя паводзіны». На дадзены момант пад ёй падпісаліся больш за 6 тысяч чалавек.

Прычына такой актыўнасці блогеркі простая – яна сама кажа, што сябруе з Ілонай Герашчанка. Пры гэтым блог Міро уваходзіць у лік самых папулярных у Рунэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0