Яшчэ ў ліпені 2005 году ў зьнік бязь вестак магілёўскі школьнік 1990 году нараджэньня. Літаральна некалькі дзён таму яго парэшткі адкапалі ў лесе паблізу вёскі Сялец.

Паводле зьвестак з пракуратуры Быхаўскага раёну, падлетак аўтастопам вяртаўся з рок-канцэрту ў Гомелі. Увечары ён апынуўся на трасе каля вёскі, пазнаёміўся зь мясцовым жыхаром і спыніўся ў яго хаце нанач.

Гаспадар, малады мужчына, раней меў праблемы з законам. Госьця ён частаваў сьпіртным напоем, а на раніцу вырашыў дадаць яшчэ і адправіўся на пошукі пляшкі.

Калі вярнуўся, то ўбачыў, як падлетак лазіць па шафах. Узьнікла сварка: гаспадар ударыў хлопчыка па галаве мэталічным дыскам і забіў яго.

Мужчына тады закапаў труп у лесе і меркаваў, што ніхто пра гэта не даведаецца. Аднак цяпер ён затрыманы, а раённая пракуратура распачала крымінальную справу.

Паводле: Алена Казлова, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0