Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва (грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені 2016 года знізіліся на 5,7% у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года, паведаміла прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Варта зазначыць, што даходы насельніцтва ў Беларусі падаюць з пачатку 2015 года: у студзені — на 2,5% у параўнанні з такім жа перыядам 2014 года, у студзені—лютым — на 3,4%, студзені—сакавіку — на 3,8%, студзені—красавіку — на 4,8%, студзені—маі — на 5%, студзені—чэрвені — на 4,9%, студзені—ліпені — на 5,1%, студзені—жніўні — на 5,3%, студзені—верасні і студзені—кастрычніку — на 5,4%, студзені—лістападзе — на 5,6%, у студзені—снежні — на 5,9%.

У студзені 2016 года ў агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 60%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 7,7%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) — 25,9%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 6,4%.

Як паведамлялася, Мінэканомікі плануе, што рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва ў першым квартале 2016 года знізяцца на 1,5% да адпаведнага перыяду 2015 года, у першым паўгоддзі — будуць на леташнім узроўні. Пры гэтым па выніках дзевяці месяцаў — вырастуць на 0,1%, па выніках 2016 года — вырастуць на 0,5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?