Апроч іншых кніг, там пазначаныя творы Алега Платонава — аднаго з хэдлайнераў чарнасоценскай канферэнцыі, што прайшла на мінулых выходных у Мінску.

«Таемны сусветны ўрад» — гэтая кніга з экстрэмісцкага спісу прадавалася наўпрост ў Нацыянальнай бібліятэцы, не зважаючы на тое, што суд забараніў яе распаўсюд у Беларусі яшчэ ў 2008 годзе.

Таксама экстрэмісцкімі значацца яшчэ тры творы гэтага ж аўтара: «Таямніцы сіёнскіх пратаколаў», «Рускі супраціў» і «Вайна з унутраным ворагам».

Варта адзначыць, што кніга «Сіёнскія пратаколы ў сусветнай палітыцы», якая таксама прадавалася ў Мінску, адсутнічае ва ўсіх кнігаграфіях чарнасоценца і па сваім зместе вельмі нагадвае забароненую «Таямніцу сіёнскіх пратаколаў».

Выглядае, што змянілася толькі форма — кнігу, найхутчэй, перавыдалі пад іншай назвай, каб пазбегнуць адказнасці.

Алег Платонаў адразу за мужчынам з чырвонай стужкай на галаве.

Алег Платонаў адразу за мужчынам з чырвонай стужкай на галаве.

Сёння ў нас не атрымалася дазваніцца да кіраўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі, дзе расійскія чарнасоценцы арганізавалі канферэнцыю і збыт забароненай літаратуры.

Ужо колькі дзён з розных прычын (нарады, заняткі) не атрымліваецца пагаварыць і з кіраўніцтвам філфака БДУ, дзе гэтага імперца прадставілі як «вядомага пісьменніка» і арганізавалі з ім сустрэчу, што мелася адбыцца ў суботу.

* * *

Дэсант расійскіх чарнасоценцаў высадзіўся ў Акадэміі навук Беларусі і БДУ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?