Пракуратура Кастрычніцкага раёна Мінска накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачанні 50-гадовага жыхара сталіцы, кантралёра пасажырскага транспарту філіяла «Агенцтва Мінсктранс», у крадзяжы маёмасці.

Як паведаміў намеснік пракурора Кастрычніцкага раёна Данат Дабравольскі, следствам устаноўлена, што раніцай 31 снежня 2015 года кантралёр на прыпынку грамадскага транспарту «Слуцкi Гасцiнец» выкраў кашалёк з грашыма ў 55-гадовай жанчыны, якая не аплаціла праезд у грамадскім транспарце.

Калі пацярпелая зразумела, што яе абрабавалі, кантралёр «прымяніў да яе гвалт і пайшоў з месца здарэння з выкрадзеным», сказаў намеснік пракурора.

Падчас разбору абвінавачаны прызнаўся ў завалоданні маёмасцю жанчыны і вярнуў выкрадзенае.

Абвінавачаны раней судзімы не быў, пакутуе ад псіхічнага расстройства. Яго дзеянні кваліфікаваныя на падставе ч. 2 арт. 206 КК (рабаванне).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?