Культура77

Мінкульт: Сёлета ў Беларусі плануецца пазбавіць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці 116 аб'ектаў

У 2016 годзе плануецца пазбавіць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці 116 аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі, паведаміў 17 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра культуры Аляксандр Яцко.

У асноўным гэта закране помнікі археалогіі, удакладніў ён. Паводле слоў намесніка міністра, даўно наспела неабходнасць у інвентарызацыі помнікаў археалогіі і зараз яна вядзецца вельмі актыўна.

«Як паказвае практыка, знайсці на месцы помнік археалогіі, які лічацца па дакументах, бывае проста немагчыма, — растлумачыў ён. — У асноўным у спіс помнікаў археалогіі аб'екты ўключаліся вельмі даўно. Многія з іх былі разбураныя яшчэ ў савецкія часы, а паколькі інвентарызацыя яшчэ не праводзiлася, то на паперы яны засталіся. Акрамя таго, за помнік археалогіі, здараецца, прымаюць зусім і не помнік. Напрыклад, курган па першасных прыкметах быў вызначаны як магільнік жалезнага веку, а пасля даследаванняў высветлілася, што гэта сучаснае збудаванне. То бок мы зараз ліквідуем тэхнічныя памылкі».

Як распавёў Яцко, у гэтым годзе спыніла існаванне дзяржпраграма «Замкі Беларусі» на 2012—2018 гады, згодна з якой было запланавана выканаць комплексныя мерапрыемствы на 38 аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны.

З 2012 года работы праграмы выконваліся на 26 аб'ектах, і з пачатку яе рэалізацыі асвоена больш за 13 млрд. рублёў, сказаў ён. Фінансаванне ажыццяўлялася за кошт бюджэту, пазабюджэтных крыніц і ўласных сродкаў арганізацый — выканаўцаў праграмы. Большая частка праведзеных работ малазатратная — у асноўным акультурванне і добраўпарадкаванне тэрыторый.

«З гэтага года праграма працягне існаванне ў якасці састаўной часткі агульнай праграмы «Культура Беларусі «на 2016—2020 гады, што дасць магчымасць завяршыць аб'ёмы работ, якія засталіся», — сказаў Яцко.

Акрамя таго, паведаміў намеснік міністра, за мінулы год былі праведзены работы на многіх знакавых аб'ектах Беларусі. У прыватнасці, у Віцебскай вобласці гэта Спаса- Праабражэнская царква ў Полацку і Свята-Пакроўскі сабор у Талачыне. У Гродзенскай вобласці — палац Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне, Стары замак у Гродне. У Гомельскім палацава-паркавым ансамблі адкрылася для наведвальнікаў назіральная вышка ў паўднёвай частцы парку, праведзена рэканструкцыя Кіеўскага спуску, выканана рэстаўрацыя капліцы пахавальні. У Брэсцкай вобласці праводзіліся работы па рэстаўрацыі Косаўскага і Ружанскага палацаў. У Магілёўскай вобласці пачалася рэканструкцыя палаца ў вёсцы Жылічы і Пакроўскай царквы з брацкім корпусам у вёсцы Пустынкі.

Былі выкананы рэстаўрацыйныя работы на Курганах Славы ў Гродне і на шашы Мінск—Масква, а таксама на помніках і брацкіх магілах воінскіх пахаванняў на тэрыторыі ўсіх абласцей. Пачаты работы па рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу «Прарыў» у Віцебскай вобласці.

«У 2015 годзе было прынята рашэнне падтрымаць наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці 83 матэрыяльным нерухомым аб'ектам, 9 матэрыяльным рухомым і 33 нематэрыяльным праяўленням творчасці», — рэзюмаваў намеснік міністра.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі24

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ужо сіл няма глядзець на гэтыя цэны». Беларусы скардзяцца на кошт аўтобусных білетаў у Літву4

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца9

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся2

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі57

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА9

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік11

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі24

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць