Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў ходзе рабочага візіту ў Брусель абмеркаваў з федэральным канцлерам Германіі Ангелай Меркель і прэзідэнтам Францыі Франсуа Аляндам пытанні выканання Минскіх дамоўленасцей і палітычную сітуацыю ва Украіне.

president.gov.ua

president.gov.ua

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, лідары Германіі і Францыі пацвердзілі, што санкцыі Еўрапейскага саюза супраць Расіі будуць захаваныя да поўнага выканання Масквой Мінскіх дамоўленасцей.

Парашэнка, Меркель і Алянд выказалі занепакоенасць пагаршэннем сітуацыі бяспекі на Данбасе і падкрэслілі важнасць імплементацыі Мінскіх дамоўленасцей.

Суразмоўцы падкрэслілі важнасць спынення агню, адводу расійскай ваеннай тэхнікі, прадастаўлення поўнага і бесперашкоднага доступу назіральнікаў АБСЕ да ўсіх месцаў на акупаваных тэрыторыях і некантраляваных участках ўкраіна-расійскай мяжы.

Лідары таксама паказалі на важнасць правядзення выбараў у асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей згодна з украінскім заканадаўствам і прынцыпам АБСЕ пры ўмове забеспячэння кампанента бяспекі.

Яны таксама сумесна заклікалі неадкладна вызваліць і вярнуць у Украіну ўкраінскага пілота Надзею Саўчанка, якую незаконна ўтрымліваюць у расійскай турме, падкрэсліўшы важнасць вызвалення ўсіх закладнікаў, што прадугледжана Мінскімі дамоўленасцямі.

Акрамя таго, Меркель і Алянд пацвердзілі нязменнасць палітыкі Еўрасаюза па непрызнанні акупацыі Крыма Расійскай Федэрацыяй, а таксама выказалі падтрымку украінскім рэформам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?