Каля 21.05 на Маскоўскай лініі мінскага метро спыніўся рух цягнікоў. Са станцыі «Акадэмія навук» вывелі людзей, пад'ехала машына хуткай дапамогі. На платформе — міліцыя, медыкі і насілкі. Паводле папярэдняй інфармацыі, на рэйках апынуўся малады чалавек, ён загінуў.

Як паведамляе карэспандэнт «НН» з месца здарэння, станцыю закрылі прыкладна на гадзіну, цягнікі праходзілі яе не спыняючыся. Затрымка ў мінскім метро склала 20 хвілін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?