Паўночная Карэя ажыццявіла пуск дзвюх балістычных ракет. Пра гэта паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap са спасылкай на Генштаб узброеных сіл Паўднёвай Карэі. Ракеты стартавалі з розніцай у 22 хвіліны.

Адна з ракет, па ўсёй бачнасці, выбухнула ў паветры — яна знікла з радараў, дасягнуўшы вышыні 17 кіламетраў. Другая ракета праляцела 800 кіламетраў над тэрыторыяй КНДР, а затым ўпала ў воды Японскага мора.

Запуск ракет адбыўся праз тры дні пасля таго, як лідар КНДР Кім Чэн Ын паабяцаў правесці выпрабаванні ядзерных боегаловак і балістычных ракет. Акрамя таго, у сакавіку Кім Чэн Ын паведамляў пра тое, што КНДР ўдалося вырабіць ядзерную боегалоўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?