Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы Федэрыка Магерыні заклікала краіны ААН далучыцца да санкцый, уведзеных Бруселем у дачыненні да Расіі з-за анексіі Крыма.

У заяве Магерыні, размешчанай на сайце Еўрапейскай службы знешніх сувязяў, гаворыцца, што Еўрасаюз па-ранейшаму падтрымлівае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і не прызнае «нелегальную анексію Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаль».

Па словах Магерыні, палітыка непрызнання гэтых дзеянняў з боку Еўрасаюза выяўляецца ва ўвядзенні санкцый у дачыненні да асобных расейцаў і расійскіх кампаній, якія маюць дачыненне да таго, што здарылася.

Кіраўнік дыпламатыі ЕС заклікала ААН далучыцца да гэтых абмежавальных мер.

Магерыні ахарактарызавала анексію Крыма як непасрэдны выклік міжнароднай бяспецы, які мае сур'ёзныя наступствы для міжнароднага правапарадку. Яна таксама выказала занепакоенасць нарошчваннем ваеннай моцы ў Крыме.

Заява Магерыні апублікаваная ў другую гадавіну анексіі Крыма.

Абмежавальныя меры ў дачыненні да Масквы былі ўведзеныя ў некалькі этапаў з боку ЗША, Еўрасаюза і яшчэ шэрагу краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?