У мабільнай праграме Messenger сацыяльнай сеткі Facebook знойдзеная новая прыхаваная гульня. Аказваецца, у месенджары са сваім суразмоўцам можна пазмагацца ў баскетбол. Пра гэта піша The Verge.

Стварэнне мінігульні прымеркаванае да штогадовага турніру па баскетболе сярод каледжаў, які з-за сваёй папулярнасці ў ЗША атрымаў назву March Madness (сакавіцкае вар'яцтва).

Каб пагуляць у навінку, пераканайцеся, што ў вас усталяваная апошняя версія Facebook Messenger, а затым проста дашліце сябру эмадзі з баскетбольным мячом.

Пасля адпраўкі націсніце на мяч, і ў акне месенджара з'явіцца белы экран, баскетбольны мяч і кошык.

Вынікі гульні таксама будуць паказаныя ў Facebook Messenger.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0