Аўтарам дысертацыі стаў 37-гадовы дзіцячы рэаніматолаг з Мінска Андрэй Вітушка.

Ён працуе ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры «Маці і дзіця», у яго 15-гадовы стаж работы.

Ягоная дысертацыя датычыла выяўлення прычын і прадухілення унутрачарапных крывязліццяў у неданошаных дзетак вагой ад 500 да 1500 грамаў.

Дысертацыйная прагаласавала «за» аднагалосна: усе 11 членаў.

Вітушка — выпускнік Беларускага медыцынскага ўніверсітэта. У час вучобы ён быў адным з лідараў Задзіночання беларускіх студэнтаў.

Сям'я Вітушкаў актыўна займаецца і грамадскай дзейнасцю. Жонка Андрэя Крысціна, напрыклад, узначальвае апякунскую раду адной з беларускамоўных гімназій Мінска.

Незвычайнасць абароны дысертацыі Вітушкам у тым, што гэта адна з першых беларускамоўных абаронаў у медыцыне за доўгі час. 

«Што да беларускай мовы, то першае здзіўленне навуковай рады перайшло ў павагу. Усе адзначылі высокі навуковы ўзровень, практычную значнасць і актуальнасць даследвання, тэма на вастрыі цікавасці спецыялістаў усяго свету, — адзначае сведка абароны. — Дарэчы, Андрэй паспяхова прэзентоўваў свае доследы за мяжой і па-руску, і па-ангельску і па-нямецку, прывозіў узнагароды за найлепшы вынік і з Масквы, і з Зальцбурга, высокія адзнакі дысертацыі даслалі з Кіева, Санкт-Пецярбурга і іншых замежных навуковых цэнтраў».

«Наша Ніва» далучаецца да віншаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?