Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас візіту ў анексаваны два гады таму Крым запатрабаваў ад членаў урада знайсці адказных за рэалізацыю праекта трасы Керч-Сімферопаль.

«Патрэбны канкрэтны орган, патрэбны канкрэтны чалавек, які адказвае за ўвесь праект, каб мне не трэба было названьваць па тэлефонах па ўсім ўрадзе альбо ў суб'екты федэрацыі», — сказаў Пуцін на нарадзе, звяртаючыся да віцэ-прэм'ера Дзмітрыя Казака і кіраўніка мінэканамразвіцця Аляксея Улюкаева.

У адказ на заўвагу Улюкаева аб тым, што гэта яго адказнасць і адказнасць кіраўніка дырэкцыі па будаўніцтве, Пуцін сказаў: «Канкрэтны павінен быць чалавек, якога можна будзе «павесіць», калі ён не можа зрабіць нічога».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?