Заяўнікі «Чарнобыльскага шляху» адмаўляюцца ад правядзення мітынгу на сталічнай плошчы Бангалор.

Такое рашэнне было прынята 22 красавіка на пасяджэнні аргкамітэта па правядзенні акцыі, паведаміў БелаПАН адзін з заяўнікаў намеснік старшыні Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Рынкевіч.

Паводле яго слоў, 26 красавіка плануецца сабраць удзельнікаў акцыі ў 14.00 каля будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пасля гэтага — прайсці па вуліцы Сурганава да храма‑помніка ў гонар абраза Божай Маці «Спатоленне загінулых» на скрыжаванні вуліц Карастаянавай і Арлоўскай. Каля царквы будзе аб’яўлена хвіліна маўчання. Праводзіць тут мітынг не плануецца.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0