Гомельскі абласны суд змяніў меру пакарання 26-гадоваму Віктару, жыхару Светлагорскага раёна, якога ў студзені 2016 года асудзілі на 3 гады зняволення ўзмоцненага рэжыму за сэксуальныя зносіны з заведама малалетняй.

Пра сітуацыю стала вядома пасля таго, як 14-гадовая дзяўчына з той жа вёскі, Наста, зацяжарыла.

Пасля вынясення прыгавору мужчына падаў касацыйную скаргу на перагляд справы. 18 сакавіка суд адтэрмінаваў пакаранне на тры гады.

«Пракурор казаў, што прысуд мусіць застацца ў сіле. Але суддзі, сярод якіх быў малады чалавек, настаялі на адтэрміноўцы. І мы вельмі яму ўдзячныя»,— кажа Наста, якой праз месяц нараджаць. Па словах дзяўчыны, у жніўні ёй споўніцца 15 гадоў, і яны з Віктарам ажэняцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?