Лютаўскія жыроўкі беларусы павінны атрымаць да 25 сакавіка, паведамілі сёння ў эфіры тэлеканала АНТ са спасылкай на інфармацыю Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Паводле інфармацыі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, рахунак-паведамленні за паслугі ЖКГ беларусы атрымаюць да 25 сакавіка, а потым цягам 10 дзён яны змогуць разлічыцца за паслугі.

«Рахунак-паведамленне сёння прадугледжвае калонку «Пераразлік». Там усе гэтыя сумы будуць прапісаны. Спачатку праводзіцца налічэнне лютага, а пасля праводзіцца пераразлік студзеня. У адным рахунак-паведамленні людзі атрымаюць ужо і налічаную за люты і пералічыць за студзень суму», — распавёў у эфіры першы намеснік міністра ЖХК Алег Паскробка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?