Аўто1414

З панядзелка ДАІ будзе жорстка правяраць у кіроўцаў тэхагляд: інспектарам далі доступ да базы

Дэкада «Дзяржтэхагляд» пройдзе ў рэспубліцы з 21 па 30 сакавіка. У склад рэйдавых груп увойдуць супрацоўнікі УП «Белтэхагляд» і Транспартнай інспекцыі Мінтранса, а таксама ДАІ.

У першую чаргу будуць спыняць транспарт без дазвольнай наклейкі на ветравым шкле. Калі вы ездзіце без тэхагляду, рыхтуйцеся да штрафу ад адной да трох базавых велічынь пры першым на працягу года парушэнні і ад двух да пяці — пры паўторным.

Асаблівую ўвагу сёлета надаюць праверцы сапраўднасці адзнак у дакументах. За падробку або выкарыстанне падробленых дакументаў, штампаў, пячатак прадугледжаная крымінальная адказнасць аж да пазбаўлення волі.

«На жаль, колькасць падробных адзнак узрастае, — кажа начальнік упраўлення арганізацыі дзяржтэхагляду УП «Белтэхагляд» Яўген Карповіч. — На час сумесных праверак будзе арганізаваны аператыўны доступ інспектараў ДАІ да нашых электронных баз. Потым яго адключаць, але супрацоўнікі ДАІ змогуць аператыўна атрымаць неабходную інфармацыю ад нашых дзяжурных спецыялістаў па тэлефоне».

Яўген Карповіч распавёў, што ўжо вядзецца праца па арганізацыі пастаяннага доступу ўсіх супрацоўнікаў МУС да базы УП «Белтэхагляд».

«Мы ўжо закупілі неабходнае абсталяванне, серверы. Праца будзе завершаная калі не ў гэтым годзе, то ў наступным — дакладна».

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца6

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае Юрась Зянковіч пасля вызвалення ФОТАФАКТ4

Уначы на пажары ў лесе ў Воранаўскім раёне маліліся ксёндз, вяскоўцы і блогер9

Гарадскія ўлады патлумачылі, чаму прыбралі «разумны» прыпынак на Нямізе1

Іканапісец і мастачка Ксіша Ангелава мае патрэбу ў дапамозе3

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч накіроўваецца дадому ў Тэхас5

Рада дырэктараў Tesla пачала шукаць замену Ілану Маску3

У Крымінальны кодэкс дададуць новы артыкул — пра беспілотнікі3

Менавіта Макрон і Стармер пераканалі Трампа змяніць думку адносна Пуціна4

Самая модная беларуская апазіцыянерка Марына Гірын пайшла ў крыжовы паход супраць Еўрарадыё30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца6

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць