Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў нядзелю пачынае двухдзённы візіт на Кубу, ужо названы гістарычным.

Ён правядзе перамовы з кубінскім лідарам Раулем Кастра, сустрэнецца з кіраўнікамі кубінскіх прадпрыемстваў і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і выступіць у жывым эфіры мясцовага тэлебачання.

Сустрэчы з Фідэлем Кастра не плануецца. Па словах дарадцы Абамы Бэна Родса, такой прапановы не вылучаў ні адзін з бакоў.

Гэта першы візіт дзейнага кіраўніка Белага дома ў суседнюю дзяржаву з 1928 года. У 2002 годзе на Кубе пабываў экс-прэзідэнт Джымі Картэр. Кубінскія лідары за апошнія дзесяцігоддзі наведвалі ЗША неаднаразова, але толькі для ўдзелу ў сесіях Генасамблеі ААН.

«Нармалізацыя адносін з Кубай стала дыпламатычным поспехам, які павінен нароўні з ядзернай здзелкай у адносінах да Ірана стаць часткай знешнепалітычнай спадчыны Абамы», — гаворыцца ў каментары агенцтва Рэйтэр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?