Раніцай у нядзелю ў Казахстане адкрыліся выбарчыя ўчасткі. Праводзяцца выбары ў мажыліс (ніжнюю палату парламента) і масліхаты (мясцовыя прадстаўнічыя органы).

Як неаднаразова здаралася ў мінулым, парламенцкія выбары з'яўляюцца датэрміновымі. За ўсю гісторыю суверэннага Казахстана толькі адзін склад Мажыліса адпрацаваў да канца неабходныя пяць гадоў.

Выбары будуць лічыцца праведзенымі пры любой яўцы.

Галасаванне праводзіцца па прапарцыйнай сістэме, у ім удзельнічаюць шэсць партый, ні адна з якіх, паводле ацэнак назіральнікаў, рэальнай апазіцыяй не з'яўляецца.

Незадоўга да выбараў нязменны лідар краіны, 75-гадовы Нурсултан Назарбаеў, які ўзначаліў Казахстан у 1989 годзе ў якасці першага сакратара ЦК рэспубліканскай кампартыі, падчас сустрэчы з кіраўніцтвам прапрэзідэнцкай партыі «Нур Атан» («Святло Айчыны») выказаў упэўненасць у яе поспеху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?