У ЗША пратэстоўцы заблакавалі галоўную дарогу да сталіцы штата Арызоны Фінікса, дзе праводзіўся мітынг у падтрымку Дональда Трампа, які прэтэндуе на вылучэнне ад Рэспубліканскай партыі на пасаду прэзідэнта ЗША, перадае Associated Press.

Людзі перагарадзілі шашу і разгарнулі плакаты з лозунгамі «Трампа — на памыйніцу», «Спыніце Трампа» і «Трамп — гэта нянавісць». У выніку ўтварылася пробка працягласцю ў некалькі кіламетраў. Затым пратэстоўцы рушылі ў бок мітынга Трампа.

Паліцыя правяла некалькі затрыманняў, перш чым дэманстранты нарэшце разышліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?