У паліклініках Мінска выпіскі з амбулаторных медыцынскіх картак можна замовіць па інтэрнэце, паведамілі ва ўстановах аховы здароўя горада.

Каб замовіць выпіску, неабходна запоўніць бланк на сайце паліклінікі і пераслаць на яе электронны адрас. Выпіска выдаецца на працягу пяці дзён з дня звароту пацыента на аснове пашпарта або іншага дакумента, які сведчыць асобу.

Выпіска па папярэднім запыце прадастаўляецца на бязвыплатнай аснове, атрымаць яе можна ў даўрачэбным кабінеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?