25 сакавіка, бітлз-клуб (вул. Кастрычніцкая.12), пачатак 20:00. Супольны канцэрт беларускіх гуртоў NIZKIZ (Магілёў) і Zolki Band (Брэст).
Магілёўскі гурт NIZKIZ паспяхова прэзентаваў восенню ў Віцебску свой новы альбом і рыхтуецца здзівіць віцебскага слухача новымі і лепшымі песнямі. Кампанію папулярнаму гурту складуць музыкі з Брэста Zolki Band, якія ўпершыню выступяць у горадзе над Дзвіной.
Квіткі можна набыць на сайце bezkassira.by і на офісе «Грын Тур» (вул. Савецкая, 5/2). Інфалінія: 025 9133876
26 сакавіка, лофт Dietrich, вул. Валадарскага, 100, пачатак 18:00. прэзентацыя новага альбому «РЭХА» гурта DZIECIUKI (Гродна).
Гарадзенскі гурт упершыню адкграе сольны канцэрт у Віцебску і адразу з прэзентацыяй новага альбому, які абавязкова спадабаецца аматарам беларускай гісторыі, ірландскай музыкі і сапраўдным патрыётам Беларусі.
Квіткі можна набыць на сайце bezkassira.by і на офісе «Грын Тур» (вул. Савецкая, 5/2). Інфалінія: 025 9133876