Вядомы беларускі музыкант апублікаваў зварот на сваім сайце lavonvolski.com

«Дарагія сяброўкі, шаноўныя сябры! Вельмі рэдка я зьвяртаўся да вас па дапамогу, але цяпер акурат такі момант, калі гэта неабходна, — гаворыцца ў звароце. — Альбом «Hramadaznaūstva. Volski», мне падаецца, патрабуе працягу. І час гэтага працягу надышоў.

Ёсць усё – песні, задумы, крэатыў, віленская студыя Снорэ Бэргеруда. Няма толькі фінансавага складніку працэсу, кажучы наўпрост – грошай. Вось так здараецца – раней неяк знаходзіліся — а цяпер – ну, ніяк.

Хто колькі можа, мы будзем удзячныя ўсім за любую дапамогу! Бо талака – вялікая сіла, з ейнай дапамогай можна і вёску збудаваць, і альбомам народ парадаваць. І гэта будзе наш з вамі агульны альбом, там будзе часцінка кожнага, хто дапамог у ягоным стварэнні.

Загадзя дзякую і спадзяюся на разуменне і дапамогу!»

Падрабязнасці тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0