Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце кампаніі.
Аператар МТС інфармуе аб змене ў парадку абслугоўвання абанентаў - аб увядзенні штохвіліннай тарыфікацыі галасавога трафіку з 1 красавіка 2016 года.
Пачынаючы з названай даты, на ўсіх тарыфных планах кампаніі галасавы трафік па Рэспубліцы Беларусь будзе тарыфікавацца штохвілінна: як выклікі ўнутры сеткі МТС (у тым ліку на «любімыя нумары» і ўнутры закрытай групы карыстальнікаў), так і званкі ў іншыя сеткі краіны. Змены таксама закрануць паслугі, якія прадугледжваюць пасекундную тарыфікацыю.
Таксама МТС з 1 красавіка значна знізіць кошты на роўмінг ва ўсіх краінах — удзельніцах Еўразійскага эканамічнага саюза. Зніжэнне кошту на паслугі сувязі ў роўмінгу ў Расіі, Казахстане, Арменіі і Кыргызстане па некаторых напрамках складзе да 84%.
Станоўчыя для абанентаў МТС змены закрануць ўсе віды сувязі: ўваходныя выклікі, выходныя выклікі ў Беларусь, па краіне знаходжання і ў іншыя дзяржавы, SMS-паведамленні, а таксама мабільны інтэрнэт.
Так, напрыклад, выходныя званкі з Расіі, Арменіі і Кыргызстана ў Беларусь для абанентаў МТС, якія знаходзяцца ў сетках аператараў МТС Расія, Armenltel і Sky Mobile адпаведна, з 1 красавіка 2016 года будуць танней на 20%.