Беларускі алімпійскі чэмпіён па цяжкай атлетыцы Андрэй Арамнаў заявіў аб тым, што завяршыў кар'еру.

Tribuna.com

Tribuna.com

«Я канчаткова завязаў са спортам. Ужо амаль як год зусім не займаюся цяжкай атлетыкай. Перад мной паўстаў выбар: альбо стаць інвалідам, або кінуць займацца спортам і перайсці на трэнерскую пасаду. Справа ў тым, што я заўсёды хацеў перасягнуць планку чалавечых магчымасцяў. Імкнуўся да такіх рэкордаў, каб ні адна жывая душа не падступіцца. З-за гэтага ў мяне яшчэ з перагрузкай арганізма. Плюс трэнеры пастаянна гналі наперад, таму што ад маіх вынікаў залежалі іх заробкі.

Я часта, быўшы стомленым, падводзіў сваё непадрыхтаванае цела да спаборніцтваў. Так сваю неачунялую нагу я траўміраваў восем разоў. У выніку мышца сцягна не вытрымала. Я зрабіў МРТ. Мне паказалі, што адна галава ад чатырохгаловай мышцы на 50 адсоткаў адарваная. Для жыцця мне хапае такога стану. Для занятку прафесійным спортам — ні ў якім разе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?