Нацыянальны аэрапорт Мінск працуе ў штатным рэжыме, распараджэнняў пра ўзмацненне мер бяспекі не паступала, паведамілі БелТА ў аэрапорце.

«Аэрапорт працягвае працу ў штатным рэжыме. Сістэма бяспекі надзейная», — сказалі спецыялісты. Аб любых зменах у працы пасажыры будуць праінфармаваныя праз сайт аэрапорта, нагадалі яны.

Раней у авіякампаніі «Белавія» нагадалі, што прамога рэйса з Мінска ў Брусэль няма, таму рашэнне пра адмену палётаў залежыць не ад беларускага авіяперавозчыка, а ад партнёраў авіякампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?