Пытанне акрэдытацыі ў Беларусі тэлеканала «Белсат» не абмяркоўвалася, заявіў Вітальд Вашчыкоўскі пасля сустрэчы міністраў замежных спраў Беларусі і Польшчы.
Таксама ён дадаў, што яго партыя выйшла з часоў «Салідарнасці», і тэма правоў чалавека для яго вельмі важная. «Мы не забываем пра яе, але свет ствараўся не за адзін дзень», — падкрэсліў польскі міністр.
У сваю чаргу міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сказаў, што падчас перамоў выявілася жаданне бакоў да ўзаемавыгадных рашэнняў, у тым ліку па самых адчувальных пытаннях.
Заўтра Вітальд Вашчыкоўскі сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам.