На нараду міліцыянэраў Дубровенскага раёну запрасілі сьвятароў з усяго раёну.
Адгэтуль яны актыўна будуць дапамагаць участковым супрацоўнікам міліцыі праводзіць работу маральна‑прававога кірунку зь «цяжкімі» сем’ямі і падлеткамі. У праграме іхняй дзейнасьці — сустрэчы з жыхарамі вёсак, гутаркі.
Каб дзейнасьць сьвятароў насіла сыстэмны характар, за кожным замацаваны пэўны сэктар раёну.