dh.be
Міністр аховы здароўя Бельгіі Мэгі дэ Блок у эфіры тэлеканала VTM паведаміла, што ў выніку выбухаў у Бельгіі 22 сакавіка загінуў 31 чалавек, 250 чалавек пацярпелі.
Паводле яе слоў, 11 чалавек загінулі пры выбухах у аэрапорце Завентэм і 20 — у метро Брусэля.
Раней улады Бельгіі не паведамлялі дакладных дадзеных аб колькасці загінулых. СМІ са спасылкай на розныя крыніцы пісалі пра гібель ад 30 да 34 чалавек. У прыватнасці, паведамлялася, што ў выніку выбухаў у аэрапорце загінулі 14 чалавек.