Пра гэта паведамляецца на сайце мабільнага аператара.

З 4 красавіка 2016 года будзе зменены кошт паслуг сувязі velcom на тарыфных планах перадачы дадзеных, тарыфных планах для юрыдычных асоб, паслугі роўмінгу, а таксама спецыяльных паслуг, якiя аказваюцца ў партнёрстве з іншымі арганізацыямі.

Пры гэтым змены не закрануць галасавыя тарыфныя планы для фізічных асоб.

Мінімальны інтэрвал тарыфікацыі паслуг перадачы дадзеных c 1 красавіка складзе 1 кілабайт, таксама зменіцца парадак аказання паслугі «Статычны публічны IP-адрас» для кліентаў фіксаванай сувязі.

З улікам усіх запланаваных змен рост сярэдняга абаненцкага рахунку ў сегментах, закранутых актыўнасцю складзе каля 7%.

З новымі цэнамі на паслугі сувязі (без ПДВ) можна будзе азнаёміцца па спасылцы, а таксама ўдакладніць па тэлефонах даведачна-інфармацыйнай службы: для набору з мабільнага тэлефона - 411 (званок у сетцы velcom бясплатны) і 150 (званок платны) і гарадскі тэлефон ( 017) 330 30 30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0