Так супала, што ў часе тэрактаў 22 сакавіка ў Брусэлі знаходзілася дэлегацыя беларускай апазіцыі і група лідараў недзяржаўных арганізацый. Яны былі запрошаныя на пасяджэнне асамблеі «Еўранэст» пры Еўрапарламенце і знаходзіліся літаральна за некалькі кварталаў ад метро «Мальбэк», дзе падарвалі свае бомбы тэрарысты.

У прыватнасці, у Брусэлі былі экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, намеснік старшыні Руху за свабоду Юрась Губарэвіч, Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, Партыі левых Сяргей Калякін, Хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, сацыял-дэмакратаў Ірына Вештард, паэт і палітык Уладзімір Някляеў. Да іх далучыліся рэдактарка сайта «Хартыя-97» Наталля Радзіна, каардынатар «Еўрабеларусі» Улад Вялічка і старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.

Увечары беларусы запалілі знічы ля імправізаванага мемарыяла па ахвярах у цэнтры Брусэля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0