У суботу 26 сакавіка 2016 г.  запрашаем на экскурсію «Стварэнне беларускай дзяржаўнасці ў 1917—1918 гг.» з гісторыкам, краязнаўцам, экскурсаводам, адным з найлепшых знаўцаў нашай сталіцы Іванам Сацукевічам.

Экскурсія прысвечана драматычным падзеям стварэння беларускай дзяржаўнасці ў Мінску ў 1917—1918 гадах. Падчас пешаходнай вандроўкі мы падыдзем да будынкаў, у якіх адбываліся важнейшыя падзеі, якія прывялі спачатку да ўтварэння БНР, а за тым і БССР. Даведаемся, дзе праходзіў Першы ўсебеларускі з’езд, дзе размяшчаўся аблвыканкам, дзе была падпісана 3 Устаўная грамата, якая абвесціла пра незалежнасць БНР 25 сакавіка 1918 года. Разам з удзельнікамі тых падзей мы пройдземся па тагачасным Менску.

Кошт вандроўкі 120 тыс. бел. руб, а для заўсёднікаў і групаў ад 4-х чалавек са зніжкай — 100 тыс. бел. руб.

Працягласць вандроўкі — каля 3 гадзінаў. Час і месца пачатку паведамляецца пры папярэдняй аплаце. Кольскасць удзельнікаў вандроўкі абмежаваная.

Запісацца на вандроўкі можна па тэл. +375291342804, +375255458430 (Валерыя), а таксама па гарадскіх тэлефонах: + 375 17 2175515 і + 375 17 2931771

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0