Польшча ў дадзены момант не можа прыняць мігрантаў, заявіла прэм'ер-міністр Беата Шыдла праз дзень пасля серыі выбухаў у Бруселі.

KPRM

KPRM

«Дваццаць восем краін Еўрасаюза дамовіліся вырашыць гэтую праблему з дапамогай перасялення. Аднак я скажу наўпрост. Я не бачу магчымасці прыняць мігрантаў у Польшчу ў дадзены момант», — заявіла Шыдла ў інтэрв'ю тэлеканалу Superstacja.

Заява кіраўніка польскага ўрада зробленая на фоне тэрактаў, якія адбыліся 22 сакавіка ў сталіцы Бельгіі. У выніку іх загінулі больш за 30 чалавек, яшчэ больш за 200 чалавек атрымалі раненні.

«Нам неабходныя эфектыўныя дзеянні, з дапамогай якіх мы справімся з бясконцым тэрарызмам, які залівае Еўропу, — сказала прэм'ер Шыдла пасля ўскладання кветак да будынка пасольства Бельгіі ў Варшаве. — Трэба сказаць «хопіць». Тэрарысты дзейнічаюць у Еўропе ўсё смялей і зусім беспакарана. Трэба супрацьстаяць гэтай чуме, якая захоплівае Еўропу», — цытуе Шыдла Радыё Польшча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0