Фінляндыя арганізавала ўжо пяць чартэрных рэйсаў для іракцаў, якія выказалі жаданне вярнуцца на радзіму.

Пра гэта паведамляе выданне Helsingin Sanomat са спасылкай на дадзеныя фінскай паліцыі.

Першы такі рэйс адбыўся 18 лютага. Потым самалёты адпраўлялі рэгулярна раз на тыдзень.

Усяго было перавезена каля 500 іракцаў, большасці з якіх адмовілі ў задавальненні хадайніцтва аб прытулку ў Фінляндыі.

Як адзначаецца, арганізацыя такога спецрэйсу абыходзіцца Фінляндыі ў 150-200 тысяч еўра. Пры гэтым паліцыя мяркуе, што і далей будзе рабіць падобныя рэйсы.

У мінулым годзе прытулку ў Фінляндыі папрасілі 32 тысячы чалавек, 20 тысяч з іх — іракцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?