Штогод 10 траўня ў мястэчку Лагішыне, што на Піншчыне, у санктуарыі адбываецца ўрачыстасьць ушанаваньня тутэйшага цудадзейнага абраза Маці Божай Лагішынскай — Каралевы Палесься. Менавіта ў гэты дзень 10 мая 1997 г. тут адбылася каранацыя гэтага сьвятога абраза, што знаходзіцца ў галоўным аўтары Петрапаўлаўскага касьцёлу, папскімі каронамі. Маці Божая Лагішынская — Каралева Палесься, укаранаваная папскімі каронамі, асьвечанымі папам Янам Паўлам ІІ, няхай сваёю заступніцкаю малітваю ўспамагае сваіх дзяцей — пілігрымаў на гэтай зямлі.
Малітва да Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесься
Маці Божая Лагішынская, Каралева Палесься, глянь на нас ласкава і выслухай нашую пакорную малітву.
Найлепшая наша Маці, дзякуем Табе за тое, што Ты дапамагаеш нам, што выціраеш нашыя сьлёзы, што заўсёды знаходзісься побач з намі.
Даручаем Тваёй Матчынай апецы Сьвятога Айца, духавенства і верны люд Божы. Абяцаем быць вернымі Твайму Сыну, Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, які жыве і валадарыць на векі вечныя. Амэн.