Фота arsenal.com

Паўабаронцу лёнданскага «Арсэналу» Аляксандра Глеба дыскваліфікавалі на тры матчы чэмпіянату Англіі за грубую гульню, паведамляе Спорт-Экспресс.

Падчас матчу з «Рэдынгам», што прайшоў у мінулую суботу на «Эмірэйтс Стэдыюм» у Лёндане, беларус ударыў у твар капітана каманды гасьцей Грэма Мэрці.

Галоўны арбітр матчу інцыдэнту ня бачыў, але пазьней сказаў, прагледзеўшы эпізод, што абавязкова б паказаў Глебу чырвоную картку.

Аляксандар Глеб ня зможа дапамагчы «кананірам» у сустрэчах з «Дэрбі Каўнці», «Эвэртонам» і «Сандэрлендам».

«Арсэнал» за тры туры да фінішу займае трэцяе месца, маючы на рахунку 74 балы. Лідзіруе «Манчэстар Юнайтэд» — 81 бал, у «Чэлсі» — 78. Але МЮ і «Чэлсі» ў наступны суботу гуляюць між сабой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?