Міністар Русакевіч,
фота А. Лянкевіча

«Кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый арыентуюць, якую колькасць асобнікаў [газет і часопісаў] яны могуць выпісаць», — заявіў 23 красавіка міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч падчас анлайн‑канферэнцыі на сайце Беларускага тэлеграфнага агенцтва.

«У гэтым я нічога кепскага не бачу, — зазначыў міністр. — Можа быць, метады, якімі карыстаюцца асобныя кіраўнікі, не тыя. Але ў тым, што настаўніку рэкамендуюць выпісваць «Настаўніцкую газету», дзе б ён аператыўна знаёміўся з дзяржаўнай адукацыйнай палітыкай, з новымі метадычнымі распрацоўкамі, нічога кепскага няма».

Адказваючы на пытанне, калі закончыцца абавязковая падпіска на газеты, У.Русакевіч зазначыў, што ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам «ніхто не мае права прымусіць грамадзяніна выпісаць тую ці іншую газету, можна толькі парэкамендаваць».

Тацяна Каравянкова, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0