Здарэнні

Сапёры распавялі, што рабіць пры выяўленні снарада

Пры выяўленні снарада забараняецца чапаць яго ці рухаць, распавялі БелТА ў прэс-службе ўнутраных войскаў МУС Беларусі.

«Ні ў якім разе нельга чапаць або рухаць снарад. Трэба як мага больш прыкметна абгарадзіць месца выяўлення небяспечнага прадмета і прасачыць, каб людзі знаходзіліся на бяспечнай адлегласці», — адзначыла супрацоўнік прэс-службы Валянціна Лось.

Трэба патэлефанаваць у міліцыю па лініі 102 і, паведаміўшы сваё месцазнаходжанне, дачакацца супрацоўнікаў органаў унутраных спраў або МНС. «Пры гэтым грамадзянам неабходна быць акуратнымі і ўважлівымі падчас палявых работ. Нярэдка ў гародах і на палях вясной «усплываюць» розныя боепрыпасы», — дадалі ў прэс-службе.

У мінулым годзе толькі сапёрна-піратэхнічныя падраздзяленні ўнутраных войскаў абясшкодзілі больш за 32 тыс. снарадаў.

Як паведамлялася, 23 сакавіка ў Бярэзінскім раёне трое дзяцей, гуляючы на поле, выявілі, як мяркуецца, снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны. У выніку выбуху боепрыпасу двое дзяцей загінулі, трэцяе дзіця з траўмамі шпіталізаванае.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам19

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына адкрыла ў старой сельскай школе пад Слуцкам рэтра-музей5

З’езд КПРФ абвясціў памылковым даклад Хрушчова пра культ асобы Сталіна15

Трамп пра ідэю Маска стварыць трэцюю партыю ў ЗША: Цалкам «зляцеў з катушак»5

У матчы беларускай Першай лігі адбылася масавая бойка ВІДЭА

Беларуска родам з Хойніцкага раёна прыкінулася грузінкай і падманула даверлівага італьянца4

Пуцін заявіў пра перавагу прыдумак расійскіх саматужнікаў над узбраеннем НАТА5

У Заслаўі працягваюць зносіць дамы на цэнтральнай вуліцы. У некаторых яшчэ жывуць людзі

Адзінай беларускай пародзе коней пагражае знікненне4

Дызайнеркі прапанавалі беларускую альтэрнатыву папулярнай ляльцы Лабубу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам19

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць