Грузінскі брыгадны генерал Георгі Каландадзэ, які цяпер займае пасаду дарадцы камандуючага Нацыянальнай гвардыяй Украіны, распавёў пра сваё бачанне рэформы ўкраінскіх Узброеных Сіл.

  Георгі Каландадзэ ў 2011 годзе ў грузінскай уніформе. Фота lenta.ru

Георгі Каландадзэ ў 2011 годзе ў грузінскай уніформе. Фота lenta.ru

Перадусім гэта пераход на стандарты НАТО ў сістэме кіравання аперацыямі, сістэмах сувязі, філасофіі баявых дзеянняў, сказаў вайсковец у інтэрв'ю для «Украінскай праўды».

«Важна разумець — гэты пераход немагчымы без якасна падрыхтаваных вайскоўцаў. Першае — трэба адпраўляць афіцэраў у заходнія ВНУ і потым прызначаць гэтых афіцэраў на камандныя пасады. Другое — канешне, патрэбная вялікая кадравая чыстка», — сказаў генерал, які з лета 2014 года дапамагаў у падрыхтоўцы ўкраінскіх вайскоўцаў.

«Пераход (на стандарты НАТА) павінен заняць максімум тры гады», — адзначыў ён.

Падчас расійска-грузінскай вайны Каландадзэ кіраваў пяхотнай брыгадай, у 2012 годзе быў начальнікам Аб'яднанага штабу Узброеных Сіл Грузіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?