Пра гэта паведаміў сёння першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

«Цяпер ідзе налічэнне і пераразлік платы за аказаныя паслугі. Да канца заўтрашняга дня плануецца выставіць плацежныя дакументы ў электроннай сістэме komplat.by. Аплаціць ЖКП на пошце, у банку мінчане змогуць з 26 сакавіка», — сказаў Уладзімір Кухараў.

Дастаўка насельніцтву паведамленняў за жыллёва-камунальныя паслугі ў Мінску будзе ажыццяўляцца 26, 27 і 28 сакавіка. Папяровы варыянт жыровак усе мінчане змогуць убачыць да 29 сакавіка.

У сваю чаргу міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў нагадаў, што аплаціць лютаўскія жыроўкі беларусы змогуць да 5 красавіка без спагнання пені, штрафу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?