Міністэрства аховы здароўя Бельгіі ўдакладніла лік пацярпелых пры тэрактах у аэрапорце і метро Бруселя 22 сакавіка, паведамляюць інфармагенцтвы.
Паводле апошніх звестак, колькасць пацярпелых павялічылася да 316 чалавек. У цяперашні час 121 чалавек знаходзіцца ў бальніцы, з іх 63 — у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі.
Новай інфармацыі па загінулых міністэрства не распаўсюджвае.