У Гродне пяць актывістаў БХД былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі побач з будынкам Гродзенскага гарвыканкама.
Паводле сябра БХД Міколы Баўсюка, іх было пяцёра. Яны прыпыніліся перад уваходам у выканкам, каб зрабіць памятныя здымкі. Тут да іх падышоў міліцыянт і запрасіў прайсьці ў пастарунак для праверкі дакументаў.
— Мы прыйшлі, каб павіншаваць з Днём Волі старшыню гарвыканкама Мечыслава Гоя, прынеслі яму ў падарунак бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня», а таксама кароткую гісторыю БНР. Паспелі толькі сфатаграфавацца побач з будынкам, і да нас адразу падышоў міліцыянт. Сказаў, што пойдзем у пастарунак спраўджваць дакументы.