Вечарына «Грыцько Чубай: «Гаварыць, маўчаць і гаварыць зноў». Адмысловая госціца – перакладчыца Алена Пятровіч.

Падчас вечарыны – размовы пра паэзію Чубая, чытанні ягоных вершаў у арыгінале і ў беларускіх перакладах, а таксама песні гурту «Плач Єремії».

30 сакавіка, у сераду, а 19.00. кнігарня логвінаЎ. У межах «Года ўкраінскай літаратуры з кнігарняй логвінаЎ»

Серадовішча — украінскія сустрэчы з Андрэем Хадановічам па серадах у кнігарні логвінаЎ, на якіх абмяркоўваюцца знакавыя постаці ўкраінскай літаратуры.

Крыху пра Грыцька Чубая (1949-1982). Магчыма, самы таямнічы ўкраінскі паэт, зорка львоўскага андэграўнду 70-х гадоў, стваральнік загадкавых вершаў і паэмаў, перакладчык і літаратурны крытык. «Апавядальнік легендаў, чалавек- сьвет, чалавек-сад, чалавек-птушка». Бацька франтмэна гурта «Плач Єремії» Тараса Чубая, які актыўна выконвае песьні на ягоныя вершы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0