Пра гэта паведаміла журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Мар'яна Шчоткіна па выніках нарады па пытаннях удасканалення пенсійнай сістэмы.

Па словах міністра, эканамічна больш выгадны варыянт, калі жанчыны выходзяць на пенсію ў 60 гадоў, а мужчыны — у 63 гады. Варыянт ж выхаду на пенсію ў 58 і 63 гады адпаведна для жанчын і мужчын з'яўляецца больш мяккім і ўлічвае нагрузку жанчын. Міністр звярнула ўвагу на тое, што на жанчынах ляжыць вялікая нагрузка дома, акрамя таго, па выніках статыстыкі, яны даўжэй працуюць.

«Але дзесьці літаральна на пачатку абмеркавання гэтых варыянтаў, калі эканамічны блок стаў даказваць больш рацыянальныя падыходы з пункту гледжання эканомікі, то прэзідэнт прыняў валявое рашэнне і сказаў, што іншыя варыянты проста не будуць разглядацца. Так, нашы жанчыны сёння маюць патрэбу ў падтрымцы, і мы яе будзем аказваць. Таму варыянт, які прызнаны самым прымальным сёння на нарадзе i па вынiках абмеркавання, — гэта паступовае павышэнне, з крокам па паўгода, пачынаючы з 1 студзеня 2017 года, пенсійнага ўзросту, жанчынам — да 58, мужчынам — да 63 гадоў», — сказала Мар'яна Шчоткіна.

Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе заявіў, што на наступным тыдні мае намер падпісаць дакументы, якія тычацца ўдасканалення ў краіне пенсійнай сістэмы.

«Сёння мы павінны выйсці на вырашэнне гэтай праблемы, каб, як і па ЖКП, так і па гэтым пытанні, паставіць кропку, і на будучым тыдні прэзідэнт падпісаў адпаведныя дакументы, прыняўшы рашэнне па гэтых пытаннях», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?