Хамоўніцкі суд Масквы прыняў да разгляду пазоў, пададзены да кампаніі «Яндэкс» мужчынам, які сцвярджае, што аблысеў праз чытанне дрэнных навін праз сэрвіс «Яндэкс.Навіны».

tjournal.ru

tjournal.ru

У картцы справы на сайце суду гаворыцца, што пазоў Рамана Масленнікава прыняты да разгляду 21 сакавіка — гэта значыць усяго праз тры дні пасля рэгістрацыі. Папярэднія слуханні прызначаныя на 7 красавіка.

Адвакат пазоўніка Уладзімір Жыганаў заявіў выданню TJournal, што лічыць такое хуткае прыняцце пазову да разгляду прыкметай цікавасці, праяўленай судом да заявы.

У сваім пазове Масленнікаў сцвярджае, што доўгае чытанне навін праз агрэгатар «Яндэкс.Навіны»» выклікала ў яго моцны стрэс, які ў выніку прывёў да аблысення.

У сувязі з гэтым ён запатрабаваў ад кампаніі кампенсацыю ў памеры 500 тысяч рублёў.

Пры гэтым пазоўнік працуе ў PR-агенцтве і сваю заяву падае як прыклад паспяховай працы, адзначаючы, што навіна аб падачы пазову трапіла ў прайм-тайм федэральных тэлеканалаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0