Вялікай суботай завяршаецца Страсны (Вялікі) тыдзень, Вернікі ўспамінаюць пакуты і смерць Ісуса Хрыста і рыхтуюцца да свята Яго ўваскрашэння.

Вялікдзень каталікі, пратэстанты і ўніяты адсвяткуюць заўтра, 27 сакавіка.

Сёння ў храмах праходзіць асвячэнне велікодных страваў. Паводле традыцыі, у святочным кошыку абавязкова павінны быць хлеб, вяндліны, яйка і соль. Хлеб нагадвае пра «хлеб жывы, які сышоў з нябёсаў», вяндліны ці велікодны баранак — пра ўспамін аб пасхальным баранку, яйка — сімвал новага жыцця, якое нясе ўваскрослы Хрыстос, соль ахоўвае людзей ад сапсаванасці.

Пасхальная вігілія, якая адбываецца ў ноч Уваскрасення, лічыцца найважнейшай вігіліяй на працягу ўсяго касцёльнага года.

Таксама сёння асвячаюць ваду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0